Адбылося лёсаванне чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў
7- 20.03.2015, 17:36
- 13,941
20 сакавіка ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне чвэрцьфінальнай стадыі Лігі чэмпіёнаў.
Такім чынам, 14/15 і 21/22 красавіка сустрэнуцца:
«Атлетыка» (Мадрыд, Гішпанія) - «Рэал» (Мадрыд, Гішпанія)
«Пары Сен-Жэрмен» (Францыя) - «Барселона» (Гішпанія)
«Порту» (Партугалія) - «Баварыя» (Мюнхен, Нямеччына)
«Ювентус» (Італія) - «Манака» (Францыя).
Адзначым, што дуэль мадрыдскіх каманд паўторыць фінал Лігі чэмпіёнаў 2014 года. Тады «Рэал» абыграў «Атлетыка» з лікам 4:1, піша БелаПАН.