Мытнікі не прапусцілі ў Беларусь гародніну з Расеі
13- 21.03.2015, 16:17
- 14,717
Віцебская мытня затрымала гародніну, якія ўвозяцца з Расеі без фітасанітарнага сэртыфікату.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-групе віцебскай мытні.
18 сакавіка пры правядзенні спецмерапрыемства супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела мытні супольна з супрацоўнікамі ДАІ Дубровенскага РАУС на аўтадарозе М-1 каля населенага пункта Рэдзькі пры ўездзе ў Беларусь з Расейскай Федэрацыі быў спынены аўтамабіль Scania, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.
Падчас праверкі ў грузавым засеку аўтамабіля было знойдзена 3,5 тоны свежай гародніны, якія перавозіліся без наяўнасці патрабаваных заканадаўствам суправаджальных дакумэнтаў, а менавіта без фітасанітарнага сэртыфікату.
Тавар агульным коштам пад 170 млн беларускіх рублёў сканфіскаваны.