Кошты нафты зніжаюцца на заявах Саудаўскай Аравіі
- 23.03.2015, 9:16
- 9,041
Кошты травеньскіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI абрынуліся на 1,25%
Brent таргуецца блізу 55 даляраў за барэль, піша «Корреспондент».
Кошт нафты зніжаецца ў панядзелак, 23 сакавіка, праз заявы Саудаўскай Аравіі аб планах захаваць здабычу на цяперашнім узроўні.
На 06:19 паводле Менску, кошт травеньскіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent знізіўся на 0,85% - да 54,85 даляра за барэль.
Кошт травеньскіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI упаў на 1,25% - да 45,99 даляра за барэль.
Напярэдадні міністр нафтавай прамысловасці Саудаўскай Аравіі Алі Наімі заявіў, што краіна будзе прадаўжаць здабываць па 10 мільёнаў барэляў у дзень.