BRUTTO выступіць сёння ў Варшаве
- 23.03.2015, 16:30
- 7,334
![BRUTTO выступіць сёння ў Варшаве](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-143894-aux-head-20150318_afisha_wawa_brutto_t.jpg)
Беларускі гурт дасць сёння першы канцэрт у польскай сталіцы.
Канцэрт у рамках тура «Партызан-Рок» пройдзе сёння ў клубе «Basen», які знаходзіцца па адрасе ul. Marii Konopnickiej, 6. Пачатак мерапрыемства - а 21:00, уваход у клуб - а 20:00.
Кошт квіткоў - 80 злотых. Для студэнтаў - зніжка 50% пры наяўнасці студэнцкага білета.
Квіткі можна будзе купіць перад клубам. Дадатковая інфармацыя - па тэлефоне +48 22 33 90 760.
24 сакавіка канцэрт адбудзецца ў Кракаве ў клубе «Studio club».
«Партызан-Рок» - новая рэвалюцыйная праграма гурту Сяргея Міхалка.
У лютым і сакавіку ў рамках усеўкраінскага тура BRUTTO даў канцэрты ў больш чым 20 гарадах. У многіх з іх квіткі былі цалкам раскупленыя за некалькі дзён канцэртаў. Тур прайшоў з вялікім поспехам і нязменна суправаджаўся аншлагамі. Публіка ведала на памяць і спявала з гуртам песні, як на расейскай, так і ангельскай і беларускай мовах. Больш за 30000 гледачоў наведала канцэрты за час тура.
Сяргей Міхалок больш не можа выступаць у Беларусі і Расеі, дзе яго погляды ўважаюцца за небяспечныя для рэжымаў. Фронтмэн BRUTTO і прадзюсер гурту пераехалі ў Кіеў.
![](https://i.c97.org/p/galleries/2015/gi-11745-54238-big.jpg)