СМІ: Януковіча-малодшага пахавалі ў Севастопалі
34- 23.03.2015, 18:44
- 61,186
Сёння, 23 сакавіка, у Крыме пахавалі малодшага сына экс-прэзідэнта Януковіча - Віктара.
Як стала вядома ТСН з уласных крыніц, пахаванне адбылося ў Севастопалі. У той жа час, расейскі канал паведамляе LifeNews, што Януковіча-малодшага адпявалі ў храме, пасля чаго пахавалі на вайсковых могілках.
Цела загінулага прывезлі з Сімферопаля, куды яго ў сваю чаргу чартэрным рэйсам даставілі з Расеі.
Як паведамлялася раней, ДТЗ з удзелам былога дэпутата Вярхоўнай Рады адбылося ўвечары 20 сакавіка ў акваторыі возера ў раёне паўночнай часткі выспы Альхон у Расеі.
Аўто з кіроўцам і пяццю пасажырамі правалілася пад ваду. Паведамлялася, што кіроўца загінуў, а пасажырам удалося выратавацца. У Партыі рэгіёнаў пацвердзілі смерць Віктара Януковіча-малодшага і выказалі спачуванні сям'і.