Народны дэпутат Сяменчанка: У нас ёсць пагрозы з боку Прыднястроўя ды Беларусі
11- 23.03.2015, 18:19
- 35,364
Менавіта там размешчаныя расейскія вайсковыя кантынгенты.
Украіне варта быць напагатове і баяцца пагрозы з боку Прыднястроўя на мяжы з Адэскай вобласцю.
Пра гэта заявіў народны дэпутат, намеснік кіраўніка парламенцкага камітэта ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, камандзір батальёна спецыяльнага прызначэння «Данбас» Сямён Сяменчанка, знаходзячыся ў Адэсе з рабочым візітам, адзначае 048.
«Пагроза з боку Прыднястроўя ёсць. У нас у прынцыпе ёсць пагрозы і з боку Беларусі, і з боку Прыднястроўя і непасрэдна з расейскага боку. Менавіта там размешчаныя вайсковыя кантынгенты, якія могуць на загад іх вярхоўнага галоўнаначальніка альбо пад выглядам так званай «Самаабароны», альбо пад выглядам сапраўды расейскіх войскаў могуць перайсці мяжу ў кожны момант. Вядома, пагроза існуе», - адзначыў Сямён Сяменчанка.