Байкер зладзіў гонкі з ДАІ на хуткасці 150 км/гадзіну (Відэа)
106- 26.03.2015, 9:58
- 61,787
Учора ў прыгарадзе Горадні і ў самім абласным цэнтры адбылася цалкам галівудская пагоня.
Матацыкліст на спортбайке на вялікай хуткасці спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў ДАІ, парушаючы ПДР, не падпарадкоўваючыся неаднаразовым патрабаванням спыніцца, ствараючы небяспеку і для сябе, і для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Падрабязнасці паведамілі ў ДАІ Гарадзенскай вобласці, піша onliner.by.
Хуткасць пагоні перавышала 150 км/г. У Горадні матацыкл лавіраваў паміж шчыльным патокам аўтамабіляў, часам ад аварыі аддзялялі лічаныя сантыметры. У рэшце яго ўдалося затрымаць. У дачыненні да яго складзена 15 адміністрацыйных пратаколаў. Усяго пагоня заняла менш за 5 хвілін.
У ДАІ Гарадзенскай вобласці адзначылі, што на відэа гучнасць гуку памяншаецца ў месцах, дзе называліся пазыўныя нараду.