«Менскводаканал» прапануе браць плату за ваду ў пустых кватэрах
26- 26.03.2015, 11:24
- 22,591
«Менскводаканал» заяўляе аб стратах і прапануе налічваць плату на ваду з кватэр, дзе ніхто не зарэгістраваны.
У Менгарвыканкаме таксама маюць намер усталяваць лічыльнікі і на водакалонкі, усталяваныя ў прыватным сектары.
Розніца паміж паказаннямі індывідуальных лічыльнікаў і групавых, устаноўленых на кожным доме, склала 13 мільёнаў кубаметраў. У каментары газеце «СБ» начальнік Цэнтра разлікаў са спажыўцамі ЦРП «Вадазбыт» Уладзімір Гінзбург заявіў, што некаторыя менчане хітруюць.
З ягоных слоў, у беларускім заканадаўстве ёсць недапрацоўка. Жыхары не абавязаныя ўсталёўваць у кватэры лічыльнік. У такім выпадку яны проста атрымліваюць больш дарагі тарыф. Але ў Менску каля васьмі тысяч кватэр, дзе ніхто не зарэгістраваны і няма прыбораў уліку. На ягоную думку, жыхары гэтых кватэр могуць выкарыстоўваць ваду бясплатна. У выніку перарасход спісваецца ў нарматыўныя страты водаканала і ўключаецца ў агульны тарыф для насельніцтва.
«Менскводаканал» звярнуўся ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прапановай налічваць плату за ваду для пустых кватэр. Прапанаваны нарматыў - 260 літраў у суткі за кожны пакой.
Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў таксама кажа, што некантралюемая вада льецца з 907 калонак, устаноўленых у прыватным сектары Менска. Таму плануецца ўсталяваць на калонкі лічыльнікі і карткі для кожнага карыстальніка.
Tacciana-