На панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
2- 29.03.2015, 15:28
- 34,054
Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, уночы і раніцай па ўсходніх раёнах з мокрым снегам. Уночы па ўсходзе месцамі слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёвы сярэдні, уначы на захадзе, удзень у многіх раёнах да моцнага парывамі да 15-20 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 4-10 градусаў, па паўднёвым захадзе - да плюс 12 градусаў.
Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі.