Рада бяспекі РФ рыхтуецца да «каляровых рэвалюцый»
12- 4.03.2015, 21:47
- 12,090
Навуковая рада пры Радзе бяспекі РФ (РБ РФ) мае намер рэкамендаваць РБ захады процідзеяння "каляровым рэвалюцыям".
Аб гэтым піша выданне "Коммерсантъ".
Паводле інфармацыі выдання, сярод рэкамендацый - спыненне сеткавай актыўнасці і барацьба з "фармаваннем у грамадстве рэвалюцыйна-рамантычнага стэрэатыпу". У Крамлі кажуць, што ў РБ праца для абароны суверэнітэту краіны вядзецца ўвесь час.
Паводле звестак крыніц, блізкіх да Рады бяспекі, тэма процідзеяння "каляровай рэвалюцыі" ў Расеі актуалізавалася і, хутчэй за ўсё, будзе абмяркоўвацца на адным з пасяджэнняў РБ аб праблемах міжнародных стасункаў. Навуковая рада рыхтуе да іх рэкамендацыі.
У Крамлі пацвердзілі, што РБ распрацоўвае "захады для абароны суверэнітэту краіны", аператыўна паведамляючы Уладзіміру Пуціну пра ўзніклыя пагрозы.
Небяспека "каляровых рэвалюцый" і супрацьдзеянне ім застаюцца адным з галоўных прыярытэтаў, кажа суразмоўца "Коммерсантъ". Паводле ягоных слоў, практычна на кожным пасяджэнні РБ гэтае пытанне ў сувязі з Украінай так ці інакш абмяркоўваецца.