Самалёт у аэрапорце Нью-Ёрка з'ехаў з узлётна-пасадачнай паласы
3- 5.03.2015, 20:12
- 8,263
Самалёт авіякампаніі Delta Airlines, які вылятаў з Нью-Ёрка ў Атланту, з'ехаў з узлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Ла Гуардзія.
Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на тэлеканал NBC News.
Авіялайнер, на борце якога знаходзіліся 149 пасажыраў, выехаў за межы УПП і рэзнуўся ў агароджу, паведамляе Reuters.
Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца. Паводле папярэдняй версіі, прычынай надзвычайнага здарэння стаў выцек паліва. Пасля таго, што адбылося, аэрапорт быў часова закрыты.