Даклад Нямцова пра вайну ва Украіне будзе апублікаваны праз месяц
12- 6.03.2015, 11:16
- 15,518
Апазіцыянеры аднаўляюць дакументы, якія ў тэрміновым парадку канфіскавалі следчыя.
Расейскія апазіцыянеры плануюць давесці да агульнага ведама даклад Нямцова аб датычнасці расейскіх войскаў да вайны ва Украіне цягам месяца. Пра гэта распавёў у праграме "Права на ўладу" на тэлеканале "1 + 1" бліжэйшы паплечнік Барыса Нямцова Ілля Яшын, піша zn.ua.
"Мы пастараемся апублікаваць даклад як мага хутчэй. Барыс казаў, што яму трэба месяц, каб скончыць гэты даклад. Думаю, агульнымі намаганнямі ў нас атрымаецца падрыхтаваць яго за такі ж час", - заявіў Яшын.
Ён нагадаў, што аднадумцы Нямцова сутыкнуліся з сур'ёзнымі перашкодамі, так як следчыя канфіскоўвалі дакументы і кампутары не толькі ў забітага, але і ў найбліжэйшага яго атачэння.
"Частку матэрыялаў, якія захоўваліся ў супрацоўнікаў Барыса, нам давялося даслоўна збіраць па крупіцах", - дадаў апазіцыянер.
Памочніца Барыса Нямцова Вольга Шарына распавяла, што Барыс Нямцоў напярэдадні смерці павінен быў сустрэнецца з дэсантнікамі з Іванава, што ваявалі ва Украіне, і паказала запіску пра гэта Нямцову, які баяўся праслухоўвання ФСБ.