8 лiстапада 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль 100 тысяч беларусаў не атрымалі заробак

45
Амаль 100 тысяч беларусаў не атрымалі заробак

510 прадпрыемстваў маюць пратэрмінаваную запазычанасць у заработнай плаце.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Нацыянальным камітэце статыстыкі.

Паводле звестках ведамства запазычанасць мелася перад 87,3 тысячамі работнікаў.

«У правераных арганізацыях у Рэспубліцы Беларусь на 1 сакавіка 2015 года ў 510 арганізацыях мелася пратэрмінаваная запазычанасць у заработнай плаце перад 87,3 тысячамі работнікаў. Сума пратэрмінаванай запазычанасці склала 300,6 млрд рублёў, або 1,7 працэнта ад фонду заработнай платы рэспублікі за студзень 2015 года», - гаворыцца ў паведамленні.

Многія беларускія прадпрыемствы адчуваюць складанасці з выплатай заробкаў супрацоўнікам. Прынамсі, ужо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох- і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў, іх памяншэнні, а таксама аб прымусовым выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.

Колькасць беларусаў, якім не выплачваюць або затрымліваюць заробак, расце з пачатку года. Так, на 1 студзеня пратэрмінаваная запазычанасць у заработнай плаце была ў 20 прадпрыемстваў перад 3 тысячамі работнікаў на агульную суму Br22,1 млрд, на 1 лютага - у 277 прадпрыемстваў перад 49 тысячамі работнікаў на суму Br171 млрд.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках