20 красавiка 2024, Субота, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы рабочы «Гомсельмаша»: Заробак абрынуўся ў два разы

12
Былы рабочы «Гомсельмаша»: Заробак абрынуўся ў два разы

Праз крызіс на прадпрыемстве гамельчукі пакідаюць завод у пошуках іншай працы.

Чытач charter97.org Аляксей, былы працаўнік цэха зваркі вузлоў, не вытрываў і звольніўся з «Гомсельмаша».

«Я звольніўся. Калі зайшоў да начальніка свайго цэха, то было такое ўражанне, што ён быў гатовы сказаць за гэта «дзякуй». Ён мне сказаў, што цягам найбліжэйшых месяцаў ніякай працы не прадбачыцца.

Калісьці заробак быў 6.500.000. Апошнімі месяцамі - 3-3.5 мільёны. У мяне быў здзельны заробак. І зменшыўся ён, акрамя ўразання расцэнкі, яшчэ і ад невялікай колькасці рабочых дзён. Апошнія два тыдні лютага мы працавалі толькі ў панядзелак і ў аўторак. Але гэта таму, што няма ў наяўнасці дэталяў, то бок, сыравіны. У папярэднія месяцы часта пятніца і панядзелак былі выходнымі. Мы пісалі заявы аб адпачынку за свой кошт. Многія працуюць палову змены і сыходзяць дадому. Было некалькі дзён, калі адпраўлялі на 2/3 змены. Усё гэта тычыцца майго ўчастка, цэха зваркі вузлоў. У іншых цэхах не лепш.

На тэрыторыі завода стаіць шмат камбайнаў. Кажуць, вялікая запазычанасць», - распавёў ён.

Нагадаем, крызіс на найбуйнейшым у Беларусі прадпрыемстве сельскагаспадарчага машынабудавання доўжыцца ўжо амаль год. Нядаўна была агучаная сума запазычанасці прадпрыемства - 5.1 трыльёнаў рублёў, а некалькі дзён таму «Гомсельмаш» афіцыйна перайшоў на трохдзёнку.

Такая сітуацыя не толькі на «Гомсельмашы». Прынамсі, на прэзідыуме Беларускага прафзвязу работнікаў прамысловасці было агучана, што на прамысловых прадпрыемствах Беларусі колькасць працуючых паменшылася больш чым на 10.000 чалавек. Больш за ўсё супрацоўнікаў страцілі такія прамысловыя гіганты, як ЗАТ «Атлант», ААТ «МАЗ», ААТ «Менскі маторны завод» і ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік». Усяго прайшлі праверкі ў 173 арганізацыях і было выяўлена 1184 парушэнні заканадаўства аб працы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках