ФСБ: Затрыманыя двое падазраваных у забойстве Нямцова
118- 7.03.2015, 12:26
- 113,276
ФСБ Расеі абвясціла аб затрыманні падазраваных у забойстве лідара апазіцыі.
У жывым эфіры Першага канала імёны затрыманых назваў кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў.
«У выніку праведзенай дзейнасці затрыманыя двое падазраваных ва ўчыненні гэтага злачынства. Гэта - Губашаў Анзор і Дадаеў Заур», - заявіў ён.
Бортнікаў дадаў, што «на сённяшні момант доўжацца аператыўныя і неабходныя следчыя мерапрыемствы».
Барыс Нямцоў быў забіты ўвечары 27 лютага ў цэнтры сталіцы. У яго стрэлілі шэсць разоў. Распачатая справа паводле артыкулаў аб забойстве і незаконным абарачэнні зброі.
Забойства Нямцова ўзрушыла палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Расеі і за мяжой. 1 сакавіка тысячы чалавек выйшлі на акцыю памяці палітыка ў Маскве.
У мінулы аўторак Нямцоў быў пахаваны на Траякураўскіх могілках у расейскай сталіцы.