Валярына Кустава ды Васіль Дранько-Майсюк ажаніліся
8- 17.04.2015, 21:53
- 21,604
Беларуская паэтка Валярына Кустава і Васіль Дранько-Майсюк, сын вядомага паэта Леаніда Дранько-Майсюка, сёння ажаніліся.
Інфармацыя пра вяселле з'явілася на асабістай старонцы паэткі ў «Фэйсбуку». Валярына Кустава пацвердзіла гэта ў размове з журналістам «Радыё Свабода».
Драматург і педагог Васіль Дранько-Майсюк і паэтка Валярына Кустава вядомыя ў беларускіх грамадскіх і культурных колах. Кустава працуе вядоўцай на тэлеканале «Белсат».
Васіль Дранько-Майсюк, сын вядомага паэта Леаніда Дранько-Майсюка, надоечы прэзентаваў спектакль «Спявак», галоўны герой якога Уладзімір Мулявін. Спектакль шырока паказваўся ў Расеі, быў паказаны і ў Беларусі.