Менскі школьнік прынёс у клас гранату з патронамі
15- 18.04.2015, 10:08
- 20,348
У менскай школе №190, размешчанай у мікрараёне Уручча, у пятніцу адбылося надзвычайнае здарэнне.
Вучань чацвёртага класа прынёс у клас 10 патронаў і зброевую гранату часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Як паведамляе прэс-служба Менскай гарадской управы МНС, сігнал аб здарэнні паступіў 17 красавіка а 12.33.
Адміністрацыя школы ў тэрміновым парадку перавяла вучняў з суседніх кабінетаў у іншыя памяшканні.
Боепрыпасы канфіскаваныя супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» для знішчэння на палігоне.
Школьнік, які прынёс у клас «трафеі», распавёў, што знайшоў боепрыпасы на гародзе.