Канада накіруе Украіне несмяротнай дапамогі на некалькі мільёнаў даляраў
7- 18.04.2015, 17:26
- 9,182
Гэта несмяротнае абсталяванне пашырыць магчымасці ўкраінскіх Узброеных Сіл у барацьбе за свой суверэнітэт.
Канада найбліжэйшым часам накіруе Украіне несмяротнай дапамогі на некалькі мільёнаў даляраў.
Пра гэта паведаміў сябра канадскага парламента Тэд Опіц, паведамляе сайт Дэпартамента замежных спраў, гандлю і развіцця Канады.
Са слоў палітыка, хутка ва Украіну будзе накіравана 238 прыбораў начнога бачання агульнай сумай 1 млн даляраў, паведамляе "Еўрапейская праўда".
Як адзначыў Опіц, гэта несмяротнае абсталяванне пашырыць магчымасці ўкраінскіх Узброеных Сіл у барацьбе за свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць.
Акрамя таго пры падтрымцы арганізацыі "Абарона патрыётаў" ва Украіну дашлюць больш за тысячу медыцынскіх аптэчак.
У той жа час, як паведаміў парламентарый, Канада выдасць ураду Украіны мабільны палявы шпіталь, высокачастотныя радыёстанцыі, а таксама абсталяванне для абясшкоджвання выбуховых рэчываў на 3 млн даляраў.
Нагадаем, раней паведамлялася, што Канада накіруе ва Украіну 200 вайскоўцаў.