27 снежня 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Мікалая Статкевіча фабрыкуюць новую справу

29
Супраць Мікалая Статкевіча фабрыкуюць новую справу

Канфлікт палітвязня з адміністрацыяй калоніі пагаршаецца.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 25 сакавіка напісаў ліст жонцы, у якім паведаміў, што ён падпісаў заяву аб адмове ад незаконнай працы і даў пісьмовыя тлумачэнні.

«Цяпер тут інтэнсіўна пачалі «фабрыкаваць справу». Не ведаю толькі, якую. Але гатовы да ўсяго і нічога не палохае. Натрэніраваны!» - сумна жартуе палітык.

Са слоў жонкі палітвязня Марыны Адамовіч, пакуль не зразумела, што гэта значыць. Яна паведаміла charter97.org, што заўтра збіраецца паехаць у калонію разам з адвакатам, каб высветліць, што будзе далей.

«Ён з першага дня ў калоніі ўпэўнены, што не затрымаецца там надоўга. Магчыма, рыхтавалі акты і «паказанні сведак» для разбору палётаў. Што можа значыць «фабрыкаванне справы» - нават не хачу агучваць. Заўтра плануем ехаць з адвакатам, можа, штосьці праясніцца», - сказала Марына Адамовiч.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сваёй віны палітык не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Пасля трох гадоў у крытай магілёўскай турме ў пачатку 2015 года Мікалая Статкевіча перавялі ў шклоўскую калонію, дзе ён ужо адбыў больш за паўгода ў 2011 годзе. Тады Мікалай Статкевіч працаваў на лесапільні, атрымаў траўму, але ад працы не адмаўляўся.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках