25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Ізраіля не прыедзе ў Маскву на 9 траўня

9
Прэм'ер Ізраіля не прыедзе ў Маскву на 9 траўня
ФОТА: REUTERS

Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нэтаньяху пастанавіў не ехаць у Маскву 9 траўня, дзе ў гэты дзень будуць адзначаць 70-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны.

Пра гэта паведамляе Jerusalem Post Israel News.

Як адзначае выданне, ва ўрачыстасцях возьме ўдзел пасол Ізраіля ў Расеі.

У той жа час, паводле звестак міністэрства замежных спраў, на цырымоніі не будзе таксама кіраўніка МЗС Авігдора Лібермана, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Як піша выданне, канцылярыя прэм'ер-міністра і МЗС не тлумачаць адсутнасць высокапастаўленых асоб на цырымоніі 9 траўня ў Маскве, якая адбудзецца ў перыяд напружанасці стасункаў паміж Ізраілем і РФ у сувязі з пастановай Расеі скасаваць пяцігадовую забарону на продаж ракет С-300 Ірану.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Ізраіля не паедзе ў Маскву на парад з нагоды 9 траўня.

Нагадаем, большасць еўрапейскіх лідараў адмовіліся ад удзелу ў парадзе.

Так, раней стала вядома аб адмове прэзідэнта Чарнагорыі Філіпа Вуянавіча, прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімафці, прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Ніінісцё, прэзідэнта Славаччыны Андрэя Кіскі і прэзідэнта Балгарыі Расэна Плеўнеліева.

Таксама адмовіліся прыехаць у Маскву на 9 траўня прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран, старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск, прэзідэнты Польшчы і Славеніі.

Многія з іх аргументавалі сваю адмову агрэсіяй Расеі ва Украіне.

У той жа час, напрыклад, гатоўнасць прэзідэнта Чэхіі Мілаша Зэмана прыехаць у Маскву для ўдзелу ў парадзе сустрэла вострую крытыку ўнутры краіны.

Пра гатоўнасць прыехаць у Маскву 9 траўня заявіў і прэзідэнт Грэцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках