Саміт Украіна-ЕЗ у Кіеве (Жывая трансляцыя)
- 27.04.2015, 15:06
- 18,645
Сёння, 27 красавіка, у Кіеве адбудзецца пленарнае пасяджэнне саміту Украіна-ЕЗ.
Трансляцыя пасяджэння пачнецца а 14:30, піша «Лiга.нет».
Паводле вынікаў мерапрыемства запланаваная супольная прэс-канферэнцыя прэзідэнта Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Еўрапейскай рады Дональда Туска і прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жана-Клода Юнкера, пачатак а 16:15.
Падчас саміту будзе разглядацца правядзенне рэформаў ва Украіне, а таксама магчымасць накіравання міратворчай місіі на Данбас.
Напярэдадні прэзідэнт Еўрапейскага Звязу заявіў, што не чакае ад гэтай сустрэчы высокага ўзроўню прарыўных вынікаў у стасунках паміж сторанамі. Аднак Туск запэўніў у сваёй адданасці ідэі хутчэйшага ўводу для ўкраінцаў бязвізавага рэжыму з ЕЗ.
У той жа час Парашэнка выказаў надзею атрымаць падчас саміту сігналы ў падтрымку Украіны і яе еўрапейскай інтэграцыі.