25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: 9 траўня не прынесла свабоду Літве

11
Лінас Лінкявічус: 9 траўня не прынесла свабоду Літве

Літву адзіную з краін-чальцоў ЕЗ не будзе прадстаўляць амбасадар на вайсковым парадзе ў Маскве.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заклікае не надаваць асаблівага значэння таму факту, што Літву адзіную з краін- чальцоў Еўразвязу (ЕЗ) не будзе прадстаўляць амбасадар на ўрачыстасцях з нагоды ўгодкаў заканчэння Другой сусветнай вайны ў Маскве 9 траўня, піша ru.DELFI.lt.

Міністр сказаў, што літоўскага амбасадара не будзе сярод назіральнікаў за вайсковым парадам у Маскве таму, што 9 траўня 1945 года не прынесла свабоду Літве, акрамя таго, на гэтым мерапрыемстве, са слоў міністра, Масква будзе святкаваць гадавіну анэксіі Крыму.

"Я б не драматызаваў і не надаваў асаблівага значэння гэтаму эпізоду. Наш пасол ускладзе кветкі на могілкі і возьме ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, за выняткам параду. Мы не хочам удзельнічаць у мерапрыемстве, якое будзе (праводзіцца) не толькі і, магчыма, не столькі для святкавання перамогі над нацыстамі, колькі для святкавання анэксіі Крыму", - сказаў міністр у панядзелак BNS.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках