25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Нам няма чаго глядзець парад са сцягам акупаванага Крыму

4
Даля Грыбаўскайтэ: Нам няма чаго глядзець парад са сцягам акупаванага Крыму

Літва разумее значэнне заканчэння Другой сусветнай вайны і ўшануе памяць ахвяр вайны.

Аднак Літва не стане накіроўваць сваіх прадстаўнікоў на вайсковы парад у Маскву, бо на ім "пранясуць і сцяг акупаванага Крыму", заявіла ў панядзелак прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ, паведамляе ru.DELFI.lt.

Так кіраўніца дзяржавы пракамэнтавала інфармацыю аб тым, што Літву - адзіную з краін-чальцоў Еўразвязу (ЕЗ) на ўрачыстасцях 9 траўня ў Маскве не будзе прадстаўляць пасол.

Даля Грыбаускайтэ падкрэсліла, што пастанову не ехаць у Маскву прынялі кіраўнікі большасці краін Захаду, дэкларуючы нязгоду з дзеяннямі Крамля ва Украіне, а службовыя асобы Літвы і ў Маскве, і ў Вільні ўшануюць памяць ахвяр вайны 8 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках