Невідушчы футбаліст забіў цуда-гол у стылі Марадоны
2- 28.04.2015, 12:43
- 3,190
Абаронца паралімпійскай зборнай Францыі ў футболе Іван Вуандзі забіў надзвычайны мяч у брамы спаборнікаў з Нямеччыны.
У канцы паядынку футбаліст падхапіў мяч на сваёй палове поля, пасля чаго здзейсніў неімаверны праход, які ўжо назвалі "праход Марадоны", піша obozrevatel.com.
Вуяндзі падолеў трох спаборнікаў і захапляльна прабіў у далёкі кут брамы немцаў.
Гэты гол прынёс камандзе Францыі перамогу з лікам 1:0.