У Беларусь забаранілі ўвозіць украінскія шпалеры
10- 28.04.2015, 12:45
- 21,911
Пастанову прыняў галоўны дзяржаўны санітарны лекар.
Пастанову аб забароне на ўвоз шпалер чатырох украінскіх вытворцаў падпісаў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Ігар Гаеўскі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Дакумент размешчаны на сайце санітарна-эпідэміялагічнай службы Менска. Шпалеры вытворчасці ЗАТ «Эдэм», ПАТ «Славянскія шпалеры - КФТБ», ТАА «Сінтры» і ТАА «Вініл» прызнаныя не адпаведнымі санiтарна-эпiдэмiалагiчным патрабаванням «у міграцыі ў паветранае асяроддзе фармальдэгіду і стыролу». Такую ж пастанову прыняў і Расспажыўнагляд.