24 снежня 2024, aўторак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Начныя ваўкі» паспрабавалі ўехаць у ЕЗ праз Літву

15
«Начныя ваўкі» паспрабавалі ўехаць у ЕЗ праз Літву

Памежная служба Літвы сцвярджае, што не прапусціла восем чальцоў прапуцінскага байкерскага клуба на сваю тэрыторыю.

Некаторыя з матацыклістаў спрабавалі ўехаць у Літву з боку Беларусі блізу курорта Друскенікі, у той час як іншыя байкеры атачылі КПП з боку Калінінградскай вобласці, паведамляе расейская служба BBC.

«Хаця ў іх былі візы, яны не змаглі падаць іншых патрэбных дакументаў, без якіх немагчыма трапіць у Шэнгенскую зону», - адзначаюць памежнікі.

У некаторых удзельнікаў мотапрабегу наогул не было дакумента аб праходжанні тэхагляду.

Нагадаем, у сярэдзіне красавіка чальцы расейскага байкерскага клуба «Начныя ваўкі», з якім сябруе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, абвясцілі аб правядзенні з 25 красавіка да 9 траўня мотапрабегу ў гонар 70-годдзя перамогі над фашызмам з Масквы ў Бэрлін праз Менск, Берасце, Вроцлаў , Брно, Браціславу, Вену, Прагу, Мюнхен ды іншыя еўрапейскія гарады. Лідар клуба Аляксандр Залдастанаў з'яўляецца ініцыятарам руху «Антымайдан» і ўваходзіць у лік грамадзян РФ, якія трапілі ў спіс неўязных у краіны ЕЗ.

Планы расейскіх байкераў выклікалі негатыўную рэакцыю ў краінах, якія яны маюць намер наведаць у рамках акцыі. Так, паступалі паведамленні з Нямеччыны ды Польшчы аб тым, што ў гэтых краінах таксама выступаюць супраць мотапрабегу байкераў Пуціна. Беларускія байкеры таксама адмовіліся далучыцца да расейцаў.

24 красавіка МЗС Польшчы перадаў у амбасаду Расеі ў Варшаве ноту, у якой адмовіў групе расейскіх матацыклістаў ва ўездзе на польскую тэрыторыю, паведамляе інтэрнэт-выданне.

На выходных «Начных ваўкоў» прынялі ў Беларусі на ўзроўні адміністрацыі Лукашэнкі, што выклікала абурэнне беларусаў у сацсетках. Учора палякі не пусцілі байкераў Пуціна і журналістаў НТВ на тэрыторыю Еўразвязу. Сёння яны далі прэс-канферэнцыю ў расейскім пасольстве ў Берасці і заявілі аб тым, што маюць намер паспрабаваць праехаць мяжу зноў, цяпер ужо пашыраным складам - 100 чалавек. Яны маюць намер быць у Бэрліне ўжо праз два дні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках