Прэзідэнт Славакіі: Расея дэстабілізавала сусветны парадак
2- 5.04.2015, 11:55
- 13,309
Анэксія Расеяй Крыма парушае прынцыпы міжнароднага права.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамляюць Подробности.
«Мы ўспрымаем анэксію Крыма, як сур'ёзную дэстабілізацыю пасляваеннага парадку і парушэнне прынцыпаў міжнароднага права. Гэта парушэнне канкрэтных абавязанняў РФ у снежні 1994 года ў Будапешце, калі Украіна адмовілася ад сваёй ядзернай зброі, а Вялікабрытанія, ЗША і Расея абавязаліся паважаць нязменнасць дзейных украінскіх межаў», - сказаў Кіска.
З ягоных слоў, Славакія падтрымлівае паслядоўную рэалізацыю менскіх дамоўленасцей.
«Славакія падтрымлівае паслядоўную рэалізацыю менскіх дамоўленасцей. Радуе, што пасля падпісання пагаднення вялікія баі спыніліся, што спынілася забойства людзей у значных маштабах. Я спадзяюся, што зброя ў гэтым канфлікце канчаткова будзе замененая на дыялог і павагу да пагадненняў, замежныя жаўнеры, якія былі і застаюцца ва Украіне без узгаднення на гэта - сыдуць», - дадаў ён.