7 траўня 2024, aўторак, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джарэд Лета сабраў на «Чыжоўка-Арэне» сем тысяч гледачоў

7

Увечары 4 красавіка на «Чыжоўка-Арэне» ў Менску выступіў папулярны амерыканскі рок-гурт 30 Seconds To Mars.

Музыкі прывезлі новую праграму «Каханне+палкасць». Канцэрт прайшоў з аншлагам - за ім назірала больш за сем тысяч гледачоў. Гэта трэці візіт гурта ў беларускую сталіцу цягам апошніх пяці гадоў, піша БелаПАН.

Напярэдадні старту тура ва Усходняй Еўропе фронтмэн гурта Джарэд Лета радыкальна змяніў імідж. Цягам апошніх трох гадоў, з часоў ролі ў фільме «Даласкі клуб спажыўцоў», якая прынесла яму «Оскар», музыка насіў доўгія валасы і бараду. Цяпер жа ён паўстаў перад публікай коратка выстрыжаным бландынам.

Тур па Усходняй Еўропе стартаваў 8 сакавіка ў Сочы. 30 Seconds To Mars далі 14 канцэртаў у Расеі і нават заехалі ў Сібір. З Менска гурт адправіцца ва Украіну і Польшчу. А скончацца гастролі 10 красавіка ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках