Аварыя на МКАД: мікрааўтобус рэзнуўся ў машыну дарожнікаў
8- 9.04.2015, 16:13
- 14,956
Аварыя адбылася сёння на 35-м км вонкавага кальца МКАД.
Мікрааўтобус заехаў у машыну дарожнікаў, якая стаяла на абочыне. Кіроўцу заціснула ў кабіне, яго дасталі работнікі МНС. Мужчыну забрала хуткая дапамога, піша onliner.by.
Паводле факту ДТЗ праводзіцца праверка.
Цяпер сур'ёзна абцяжараны рух на гэтым адцінку кальцавой. На месцы працуе ДАІ. Транспарт прапускаюць па чарзе толькі па адной паласе.