1 сакавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры ЕЗ падпісалі супольную заяву аб міры і адзінстве

1
Лідэры ЕЗ падпісалі супольную заяву аб міры і адзінстве

Чальцы Рады Еўропы падкрэслілі, што шмат якім еўрапейскім краінам давялося змагацца за свабоду ад таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве з нагоды Дня Еўропы, які святкуецца 9 траўня. Тэкст дакумэнта абнародаваны на афіцыйным сайце ЕЗ, піша gordonua.com.

"Сёння мы адзначаем Дзень аб'яднанай Еўропы, якая нарадзілася з попелу Другой сусветнай вайны. 65 гадоў таму ў Дэкларацыі Шумана было абвешчана, што толькі разарваўшы заганнае кола гвалту і помсты, мы можам будаваць разам нашу трывалую бяспеку і росквіт. Толькі ў адзінстве можна захаваць супакой у Еўропе", - гаворыцца ў дакумэнце.

Лідэры ЕЗ у сваёй заяве падкрэслілі, што шмат якім еўрапейскім краінам давялося змагацца за свабоду ад таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.

"Мы ніколі не павінны забываць катастрофу Другой сусветнай вайны, выкліканую пагардай да людзей і народаў. Усяго 70 гадоў таму нашы народы сутыкнуліся на палях бітваў. Сёння мы самыя блізкія партнёры, хаўруснікі і сябры. Наш абавязак - спрыяць міру, свабодзе, дэмакратыі, салідарнасці і росквіту, як у Еўропе, так і за яе межамі. Аб'яднаныя ў Еўрапейскі звяз, бачачы ў нашай разнастайнасці крыніцу нашай моцы, мы будзем працягваць гэтую працу", - гаворыцца ў заяве.

Дакумэнт падпісалі лідэры 28 дзяржаў, а таксама кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск і старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках