24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель у Маскве абмяркуе з Пуціным сітуацыю на Данбасе

1
Мэркель у Маскве абмяркуе з Пуціным сітуацыю на Данбасе
ФОТА: REUTERS

На сустрэчы 10 траўня Пуцін і Мэркель абмяркуюць канфлікт ва Украіне і магчымыя шляхі яго ўрэгулявання.

Канцлерка Нямеччыны наведвае Маскву сёння, у нядзелю, 10 траўня, на наступны дзень пасля афіцыйнага святкавання ў Расеі Дня перамогі над нацысцкай Нямеччынай. Разам з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным яна ўскладзе вянок да Магілы невядомага жаўнера, паведамляе Deutsche Welle.

Як паведамілі ў Крамлі, на сустрэчы 10 траўня Пуцін і Мэркель абмяркуюць канфлікт ва Украіне і магчымыя шляхі яго ўрэгулявання. Пасля супольнага рабочага абеду лідэры дзвюх краін дадуць прэс-канферэнцыю, пасля чаго Мэркель вернецца ў Нямеччыну.

Некалькі дзён таму кіраўніца ўрада Нямеччыны патлумачыла мэту свайго візіту ў Маскву 10 траўня "важнасцю" гэтага моманту. "У гісторыі няма апошніх штрыхоў, - сказала Мэркель у відэазвароце, абнародаваным 2 траўня на сайце ўрада. - Мы, немцы, маем асаблівую адказнасць, уважліва, тактоўна, а таксама спрактыкавана абыходзіцца з тым, што прычынілі ў часы нацыянал-сацыялізму".

Мэркель падкрэсліла, што ейны візіт у Маскву 10 траўня - "вельмі важны момант". "Цяпер мы маем з Расеяй глыбока розныя пазіцыі ў пытанні таго, што цяперака адбываецца ва Украіне", - падкрэсліла канцлерка.

Як вядома, сёлета Мэркель адмовілася ўзяць удзел у традыцыйным вайсковым парадзе ў Маскве ў гонар Дня перамогі 9 траўня праз канфлікт ва Украіне. Прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфан Зайбэрт назваў прысутнасць Мэркель на парадзе "недарэчнай" у цяперашніх варунках. У 2005 і 2010 гадах канцлеры Нямеччыны былі на парадах 9 траўня, адзначае агенцтва AFP.

Мэркель і Пуцін на працягу апошніх трох месяцаў асабіста не сустракаліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках