4 траўня 2024, Субота, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны дэпутат Украіны Гузь: Думаю, амбасадар Ежаль ужо ў Расеі

8

Ігар Гузь мяркуе, што былы амбасадар Украіны ў Беларусі ўжо знаходзіцца на тэрыторыі Расеі.

Пра гэта дэпутат Вярхоўнай Рады заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

«Прадстаўляць Украіну ў Беларусі павінен патрыёт, а Ежаль быў прарасейскім. Калі ён быў міністрам абароны, ён разваліў наша войска. І да яго ёсць шмат прэтэнзій. Вельмі дрэнна, што ён блізу года прадстаўляў Украіну ў Беларусі, і толькі пасля таго, як я акцэнтаваў гэтае пытанне ў парламенце, Пятро Парашэнка гэта заўважыў. Я думаю, што яго няма ва Украіне, хутчэй за ўсё ён у Расеі», - сказаў Ігар Гузь.

Дэпутат мяркуе, што лепшай кандыдатурай на пасаду амбасадара Украіны ў Беларусі з'яўляецца Раман Бяссмертны, які раней займаў гэтую пасаду.

Нагадаем, Міхаіл Ежаль быў прызначаны паслом у Беларусі 3 красавіка 2013 года былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Да таго ён быў міністрам абароны Украіны, яшчэ раней - галоўнакамандуючым Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.

У жніўні 2014 Генпракуратура Украіны прад'явіла Ежалю падазрэнні ў рамках расследавання крымінальных справаў, якія тычацца знішчэння тылавога забеспячэння ўкраінскага войска.

Міхаіл Ежаль быў выкліканы на допыт у Кіеў, аднак украінскім уладам паведамілі, што з 10 жніўня 2014 Ежаль знаходзіўся на лячэнні ў вайсковым шпіталі ў Менску і таму не можа вярнуцца ва Украіну.

У лютым 2015 ГПУ адправіла запыт у Генпракуратуру Беларусі, каб высветліць, дзе знаходзіцца Ежаль і які стан ягонага здароўя. «Аднак у атрыманні запытанай інфармацыі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовіла», - паведаміла тады Генеральная пракуратура Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звольніў Міхаіла Ежаля з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі 12 траўня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках