8 траўня 2024, Серада, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Рагачоўскім камбінаце пачалі плаціць заробак згушчаным малаком

73

Пры гэтым тэрмін згушчанага малака мінае праз два дні.

На Рагачоўскім малочнакансервавым камбінаце прыдумалі, як развязаць праблему з рэалізацыяй прадукцыі. Работнікам прадпрыемства пачалі выдаваць заробак згушчаным малаком і іншай прадукцыяй завода. Пра гэта сайту «Рогачев Онлайн» паведаміла інфармаваная крыніца ААТ «РМКК».

Паводле інфармацыі крыніцы, у сувязі з рэкорднымі складскімі запасамі прадпрыемства, прынятая пастанова выдаваць частку заробка натуральнай прадукцыяй, між іншым, згушчаным малаком, складскія запасы якога ўжо перавалілі за трыццаць мільёнаў слоікаў.

З траўня месяца супрацоўнікам РМКК, заробак якіх складае 4 мільёны рублёў і менш, прадпрыемства будзе выдаваць частку заробку натуральнай прадукцыяй на суму 1 мільён рублёў. Супрацоўнікам, якія атрымліваюць ад 5 мільёнаў і вышэй, будзе выплачвацца частка заробку натуральнай прадукцыяй на суму 2 мільёны рублёў. Адпаведная пастанова была прынятая на закрытым пасяджэнні, інфармуе крыніца выдання.

Варта адзначыць, што такім чынам РМКК зможа зэканоміць больш за два мільярды беларускіх рублёў, пры колькасці супрацоўнікаў прадпрыемства больш за 2 тысячы чалавек.

Дарэчы, заробак на РМКК ужо пачалі выдаваць згушчаным малаком. У рэдакцыю сайта звярнуўся абураны чытач, які падаў фота «часткі свайго заробку». Характэрна, што тэрміны прыдатнасці сканчаюцца праз два дні, 17 траўня (дата выпуску малака - 17 траўня 2014 года, тэрмін прыдатнасці адзін год). Выходзіць, што работніку трэба з'есці «свой заробак» за 2 дні, у адваротным выпадку, яго здароўе будзе пад пагрозай. Супрацоўнік РМКК растлумачыў, што не можа з'есці столькі згушчанага малака за два дні.

Такім чынам, рэальныя заробкі ў грашовым эквіваленце на РМКК будуць зніжаныя ад 15 да 50 адсоткаў, у залежнасці ад сумы заробку.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках