«Еўрабачанне 2015»: каму букмекеры прадказваюць перамогу
- 18.05.2015, 17:31
- 6,743
Прагнозы букмекераў прымушаюць аматараў рызыкі паспрабаваць шчасця.
У рэйтынгу, прадэманстраваным на сайце «Еўрабачання 2015», першы радок займае швэдскі выканаўца Монс Зелмерлеў з песняй Heroes, паведамляе Bigmir.
Практычна ўсе букмекеры аддаюць перамогу на «Еўрабачанні 2015» яму. Каэфіцыент адрозніваецца ад 2,5 да 3 у залежнасці ад букмекерскай канторы.

«Еўрабачанне 2015». Прагнозы букмекераў на фінал.
На другім месцы па каэфіцыенту - Італія з 4,5, якія прагназуюць Il Volo з песняй Grande Amore. Для аўстралійцаў, якія ўпершыню на «Еўрабачанні 2015», стаўкі букмекераў складаюць ад 4,5 да 7,5.
Менш шанцаў прагнозы букмекераў даюць Эстоніі і дуэту Эліны Борн і выканаўцу пад псеўданімам Сціг Раста з песняй Goodbye to Yesterday.
Крыху адрозніваюцца прагнозы букмекераў для расейкі Паліны Гагарынай. Ёй прадказваюць пятае месца, каэфіцыент ставак складае ў сярэднім 11-13.
Пры гэтым дасведчаныя гульцы на стаўках рэкамендуюць ставіць не на фаварытаў прагнозаў, а на тых, хто можа выйсці ў паўфінал. Менавіта там найбольш выгадныя каэфіцыенты.

«Еўрабачанне 2015». Прагнозы букмекераў на першы паўфінал.

«Еўрабачанне 2015». Прагнозы букмекераў на другі паўфінал.