Беларусы Юзары і Маймуна не прайшлі ў фінал «Еўрабачання»
125- 20.05.2015, 0:01
- 33,504

У Аўстрыі прайшоў першы паўфінал міжнароднага музычнага конкурсу.
Юзары і Маймуна з кампазіцыяй Time паводле вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы не патрапілі ў лік дзесяці фіналістаў.
З першага паўфіналу ў фінал адабралі выканаўцаў з Албаніі, Арменіі, Расеі, Румыніі, Вугоршчыны, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі і Бельгіі.
Усяго ў першым паўфінале былі прадэманстраваныя 16 краін.
Другі паўфінал адбудзецца 21 траўня. Другую дзясятку фіналістаў выберуць з прадстаўнікоў 17 краін.
Фінал конкурсу пройдзе 23 траўня. Без адбору ў вызначальную стадыю конкурсу кваліфікаваныя Аўстрыя як краіна-гаспадыня, пяцёрка краін-заснавальнікаў Еўрапейскага вяшчальнага звязу - Францыя, Гішпанія, Італія, Вялікая Брытанія і Нямеччына, а таксама дэбютант конкурсу - Аўстралія.
Беларусь бярэ ўдзел у конкурсе «Еўрабачання» з 2004 года. Цягам 12 гадоў у фінале конкурсу прадстаўнікі Беларусі выступалі чатыры разы:
2006 год, Дзмітрый Калдун - 6-е месца;
2010 год, гурт «3+2» - 24-е месца;
2013 год, Алена Ланская - 16-е месца;
2014 год, Тэа - 16-е месца.
Беларусь:
Данія:
Малдова:
Эстонія:
Фінляндыя:
Арменія:
Бельгія:
Сербія:
Нідэрланды:
Грэцыя: