23 снежня 2024, панядзелак, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Краіны «Усходняга партнёрства» маюць права на «еўрапейскую мару»

1
Дональд Туск: Краіны «Усходняга партнёрства» маюць права на «еўрапейскую мару»
ДОНАЛЬД ТУСК
ФОТА: PAP

Але ў найбліжэйшай перспектыве можна казаць толькі пра нефармальнае збліжэнне.

Пра гэта заявіў у эфіры радыёстанцыі еuropa Libera прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе УНИАН.

Ён нагадаў, што дагэтуль з усіх краін-удзельніц праграмы толькі Малдова дамаглася бязвізавага рэжыму з ЕЗ.

«Усходняе партнёрства» яшчэ не гарантуе ўваходжанне ў Еўрапейскі Звяз, таму што сама ідэя, мара аб ўваходжанні - досыць новая. Вядома, Грузія, Малдова і Украіна маюць поўнае права мець гэтую еўрапейскую мару. З шасці краін-удзельніц гэтай праграмы Еўрапейскага звязу толькі Малдова атрымала і скасаванне віз для Шэнгенскай зоны, і Пагадненне аб свабодным гандлі», - адзначыў Туск, дадаўшы, што існы ўзровень супрацоўніцтва з Малдовай, тым не менш, не гарантуе краіне ўваходжанне ў ЕЗ.

«Нефармальнае збліжэнне з еўрапейскімі стандартамі, з еўрапейскай культурнай і палітычнай супольнасцю можа адбыцца цягам некалькіх гадоў, але толькі пры наяўнасці гэтай мары і пры падтрымцы еўрапейцаў», - адзначыў Туск.

Нагадаем, сёння, 21 траўня, у Рызе адкрываецца двухдзённы саміт «Усходняга партнёрства». Праграма «Усходняе партнёрства» прадугледжвае палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю Еўразвязу з Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Апошнія тры краіны летась падпісалі пагадненні аб асацыяваным партнёрстве з ЕЗ.

Афіцыйны Менск на саміце прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Многія лідары апазіцыі, сваякі палітвязняў і вядомыя праваабаронцы крытыкуюць улады ЕЗ праз запрашэнне беларускіх чыноўнікаў у Рыгу, якія спрычыняюцца да парушэнне правоў чалавека ў нашай краіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках