4 сакавiка 2024, панядзелак, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей паедзе на саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе

12
Макей паедзе на саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ
ФОТА: ІТАР-ТАСС

На саміце «Усходняга партнёрства» ў Рызе Беларусь прадставіць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Пра гэта паведаміў tut.by дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговічс.

Нагадаем, на мінулым саміце, які прайшоў у Вільні восенню 2013 года, Беларусь таксама прадстаўляў Уладзімір Макей.

Як распавёў Пілдэговічс, пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕЗ у Рызе парафіравана не будзе. На ўзгадненне тэксту дакумента і яго падпісанне плануецца выйсці ў сярэдзіне чэрвеня - да канца латвійскага старшынства ў ЕЗ.

«Мы будзем над гэтым працаваць», - рэзюмаваў Пілдэговічс. Таксама, паводле інфармацыі дзяржсакратара МЗС Латвіі, на саміце не будзе падпісана Партнёрства мабільнасці (гэта пагадненне прадугледжвае паглыбленае супрацоўніцтва ў пытаннях працоўнай міграцыі, мабільнасці і барацьбы з незаконнай міграцыяй). Калі будзе падпісаны гэты дакумент, невядома.

Андрэйс Пілдэговічс таксама падкрэсліў, што на сустрэчах з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску пытанне аб вызваленні беларускіх палітвязняў падымаецца пастаянна.

Беларусь на Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці прадставіць кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», экс-палітвязень Алесь Бяляцкі, які выступіць з дакладам.

Саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе 21-22 траўня ў Рызе. На саміце Арменію прадставіць прэзідэнт Серж Саргсян, Азербайджан - ягоны кіраўнік Ільхам Аліеў, Украіну - прэзідэнт Пятро Парашэнка, Малдову - прэзідэнт Мікалай Цімафей, Грузію - прэм'ер-міністр Іраклій Гарыбашвілі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках