Медыкі знайшлі яшчэ адзін рэцэпт даўгалецця
6- 23.05.2015, 14:55
- 7,001
Навукоўцы з ЗША выявілі новую ўзаемасувязь паміж тым, што чалавек есць, і працягласцю ягонага жыцця.
Група даследчыкаў з Гарвардскага ўніверсітэта высветліла, што паджылыя людзі, якія часта ўжываюць морапрадукты на 30% менш схільныя да захворвання сардэчнай сасудзістай сістэмы і агулам жывуць даўжэй. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў Annals of Internal Medicine.
Даследаванне цягнулася шаснаццаць гадоў пры ўдзеле 3 тысяч чалавек ад 65 гадоў. Частка з іх ужывала морапрадукты, а частка - не або зусім мала. Абодвум групам рэгулярна праводзілі маніторынг арганізма, вызначаючы агульны стан і рэгіструючы выпадкі хвароб або смерцяў, піша korrespondent.net.
У выніку, аматары морапрадуктаў пасля заканчэння 16 гадоў прадэманстравалі працягласць жыцця на 2,2 года даўжэйшую чым тыя, хто прытрымліваўся рацыёну без рыбы.
Як адзначаюць навукоўцы, уся справа ў тлустых кіслотах ,што змяшчаюцца ў рыбе, таму для нармальнай сардэчнай дзейнасці неабходна з'ядаць некалькі порцый тлустай рыбы на тыдзень.