14 лiпеня 2024, Нядзеля, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей, які ўдзельнічаў у саміце ў Рызе, асабіста запалохваў тэрактамі ўдзельнікаў Плошчы

24
Макей, які ўдзельнічаў у саміце ў Рызе, асабіста запалохваў тэрактамі ўдзельнікаў Плошчы
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ
ФОТА: ІТАР-ТАСС

Уладзімір Макей - адзін з галоўных арганізатараў рэпрэсій супраць беларусаў.

Міністра замежных спраў Беларусі, які браў удзел у саміце «Усходняга партнёрства» у Рызе, некаторыя ўяўляюць ці ледзь не як галоўнага «ліберала» сярод беларускіх чыноўнікаў. На самай справе, Уладзімір Макей - выхадзец з спецслужбаў і сыграў адну з галоўных роляў як у правакацыі 19 снежня 2010 года, так і ў наступных. Калі перад выбарамі 2006 года беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый, палохаў асабіста старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, то ў 2010 годзе ўдзельнікаў Плошчы запалохваў тэрактамі сам кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі.

Гэтую пасаду тады займаў Уладзімір Макей. Праз некалькі месяцаў пасля выбараў выбухі ў Менску сапраўды прагрымелі. 11 красавіка 2011 года адбыўся тэракт у метрапалітэне сталіцы, праз які загінулі 12 чалавек, а дзясяткі атрымалі раненні.

Міністр замежных спраў Беларусі некаторы час знаходзіўся ў спісе чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі праз рэпрэсіі у нашай краіне. Яму быў забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага Звяза. Аднак 24 чэрвеня 2013 года санкцыі супраць Уладзіміра Макея былі знятыя «у мэтах палягчэння дыпламатычных кантактаў».

Гэтая пастанова была падвергнутая крытыцы як з боку беларускай апазіцыі, так і з боку ўплывовых праваабарончых арганізацый.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках