21 чэрвеня 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ прыпыніў санкцыі супраць Макея

128
ЕЗ прыпыніў санкцыі супраць Макея

Міністр замежных спраў Беларусі часова выключаны са спісу асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў ЕЗ у Люксембургу.

Як паведамляе прэс-служба Рады ЕЗ, у мэтах палягчэння дыпламатычных кантактаў прыпыненая забарона на ўезд на тэрыторыю краін Еўрапейскага звяза беларускаму міністру замежных спраў Уладзіміру Макею. Пры гэтым, падкрэсліваецца, што ён застаецца ў спісе асоб, на якіх распаўсюджваюцца астатнія абмежавальныя меры.

«Гэта рашэнне не адлюстроўвае змены ў адносінах з Беларуссю. ЕЗ захоўвае сваю палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Менскам, у тым ліку палітыку санкцый, для садзейнічання павазе правоў чалавека, вяршэнству права і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі. Рада вернецца да гэтага пытання на наступным штогадовым абмеркаванні абмежавальных мер ЕЗ у дачыненні да Беларусі, якое пройдзе ў кастрычніку, і прыме рашэнне, ці працягваць прыпыненне санкцый», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Прававы акт, прыняты сёння, будзе апублікаваны ў Афіцыйным весніку ЕЗ і з гэтага моманту уступіць у сілу.

Як паведамляў раней намеснік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас, візавыя санкцыі супраць Уладзіміра Макея здымуць толькі на перыяд, пакуль ён будзе займаць пасаду міністра замежных спраў Беларусі. Ён адзначыў, што Уладзімір Макей зможа прыбыць на саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільню.

Нагадаем, міністр замежных спраў Беларусі знаходзіцца ў спісе чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі з-за рэпрэсій у нашай краіне. Яму забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага Звяза і ў ЗША. Некаторыя еўрапейскія чыноўнікі раней заяўлялі пра тое, што Макею могуць дазволіць ўезд у ЕЗ. Гэтая ідэя была падвергнутая крытыцы як з боку беларускай апазіцыі, так і з боку ўплывовых праваабарончых арганізацый.

Уладзімір Макей, якога некаторыя прадстаўляюць ці ледзь не як галоўнага «ліберала» сярод беларускіх чыноўнікаў, - выхадзец са спецслужбаў і сыграў адну з галоўных роляў як у правакацыі 19 снежня 2010 года, так і ў наступных. Калі перад выбарамі 2006 года беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый, палохаў асабіста старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, то ў 2010 годзе ўдзельнікаў Плошчы запалохваў тэрактамі сам кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Макей.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках