7 кастрычнiка 2026, Серада, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кніга Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай» выйшла на англійскай мове

Кніга Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай» выйшла на англійскай мове

Выдатны спосаб расказаць замежнікам пра гісторыю беларускага супраціву.

Новая кніга вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» выйшла на англійскай мове ў выдавецтве ISIA Media Verlag (Лейпцыг, Германія).

Яе можна набыць на платформах Amazon і Thalia.

Раней «Беларусь Наталлі Радзінай» выйшла на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

Новая кніга вядомага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага — гісторыя Беларусі, убачаная праз прызму жыцця галоўнай рэдактаркі сайта Charter97.org Наталлі Радзінай, праз супраціў журналісткі, якая апынулася ў эпіцэнтры палітычнай барацьбы і адмовілася падпарадкавацца дыктату. Гэта гісторыя пра мужнасць, прынцыповасць, бескампраміснасць і цану свабоды. Праз лёс аднаго журналіста прасочваецца лёс народа, які не перастае змагацца за свабоду.

На старонках кнігі з’яўляюцца і многія вядомыя сучаснікі — Станіслаў Шушкевіч, Даля Грыбаўскайце, Лех Валэнса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Невзлін, Хілары Клінтан і іншыя.

«Беларусь Наталлі Радзінай» — выдатны падарунак для замежных калег, журналістаў, палітыкаў і сяброў, якія хочуць лепш пазнаць гісторыю беларускага супраціву.

Кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай» можна набыць:

Англамоўнае выданне — платформы Amazon і Thalia.

Беларускае выданне — платформа выдавецтва «Янушкевіч» «Кнігаўка» і ў Варшаве ў кніжнай краме «Кнігаўка» па адрасе ul. Kłopotowskiego 4, 03-717.

Рускае выданне — сайт выдавецтва «ISIA Media» і Amazon.

Украінскае выданне — «Друкарський двір Олега Федорова» і Yakaboo.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲