25 лiстапада 2026, Серада, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развод стагоддзя: экс-жонка кіраўніка SK Group адхіліла выплату $700 млн

Развод стагоддзя: экс-жонка кіраўніка SK Group адхіліла выплату $700 млн
Чхве Тхэ Вон і Ро Со Ён
Фота: Yonhap

Гісторыя былых сужэнцаў нагадвае сюжэт паўднёвакарэйскай драмы.

Экс-жонка старшыні праўлення другой паводле велічыні кампаніі Паўднёвай Карэі SK Group Чхве Тхэ Вона Ро Со Ён афіцыйна адхіліла прапанову аб мірным пагадненні, якая прадугледжвала выплату 944 млрд вон (каля $700 млн). Пра гэта паведамляе Yonhap.

Чхве Тхэ Вон ужо многія гады вядзе судовую спрэчку аб падзеле маёмасці з былой жонкай — працэс разводу быў распачаты ў 2017 годзе пасля 29 гадоў шлюбу, у якім нарадзіліся трое дзяцей. Шэраг СМІ называлі гэты працэс «разводам стагоддзя». Шлюб фактычна распаўся, калі ў 2015 годзе Чхве Тхэ Вон прызнаўся, што даўно знаходзіцца ў адносінах з іншай жанчынай і мае пазашлюбную дачку.

Ро Со Ён — дачка першага дэмакратычна абранага прэзідэнта Паўднёвай Карэі Ро Тхэ У, дырэктарка сеульскага медыя-арт-цэнтра «Набі».

Першапачаткова Ро Со Ён дамагалася паловы долі мужа ў холдынгу, што валодае SK Group, і аліментаў — 220 тыс., але суд прызначыў жанчыне меншыя сумы. У 2024-м бізнесмену было прадпісана выплаціць экс-жонцы 1,38 трлн вон (1 млрд), але Вярхоўны суд адмяніў гэты вердыкт. У ліпені Сеульскі вышэйшы суд змяншыў суму да 944 млрд вон — гэта трэць сумесных актываў, уключаючы акцыі SK Inc.

SK Group — адзін з найбуйнейшых паўднёвакарэйскіх кангламератаў; працуе ў сферах паўправаднікоў, энергетыкі, нафтахіміі, тэлекамунікацый і ІТ (SK Hynix — буйны пастаўшчык чыпаў памяці для ШІ).

Як піша Yonhap са спасылкай на прадстаўніка Ро Со Ён, юрысты Чхве Тхэ Вона прапанавалі выплаціць усю суму. Аднак экс-жонка не толькі адхіліла ўмовы, але і заклікала мільярдэра адклікаць сваю апеляцыю. Адвакаты Чхве выказалі шкадаванне, адзначыўшы, што прапанова была спробай мірнага ўрэгулявання, нягледзячы на наяўнасць прававых падстаў для аспрэчвання падзелу маёмасці.

У каментары для The Independent адвакаты Чхве падкрэслілі, што мільярдэр будзе добрасумленна ўдзельнічаць у астатніх судовых разбіральніцтвах, працягваючы дамагацца «мірнага ўрэгулявання».

У Паўднёвай Карэі рэкамендацыя суда аб дасягненні кампрамісу лічыцца канчатковым рашэннем, калі ні істэц, ні адказчык не пададуць пярэчанні на працягу двух тыдняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲