У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца
- 25.11.2026, 22:28
Раней падобны выпадак адбыўся ў цэнтры Кракава.
Увечары 25 лістапада ў Варшаве мужчына падпаліў сябе каля Прэзідэнцкага палаца. Інцыдэнт адбыўся паміж палацам і будынкам Міністэрства культуры Польшчы, перадае Polsat.
Інцыдэнт адбыўся прыблізна а 17:10. Паводле слоў прэс-сакратара Службы дзяржаўнай аховы Багуслава Перкоўскага, мужчына здзейсніў самаспаленне перад Міністэрствам культуры, насупраць Прэзідэнцкага палаца.
Першымі яму прыйшлі на дапамогу відавочцы і супрацоўнікі службы аховы, якія выклікалі іншыя экстранныя службы. На месца прыбылі медыкі, паліцыя і пажарныя. Мужчыну даставілі ў бальніцу.
Тэрыторыю здарэння ачапілі. Паліцыя пакуль не паведамляе падрабязнасцяў інцыдэнту.
Раней, 11 лістапада 2024 года, падобны выпадак адбыўся ў цэнтры Кракава: мужчына падпаліў сябе і на наступны дзень памёр у бальніцы.