Адзіны праязны ў Мінску падаражэў адразу на 5,92 рубля
- 25.11.2026, 21:37
З 25 лістапада.
З 25 лістапада 2026 года у Мінску падаражэў кошт праезду ў грамадскім транспарце.
Кошт праязных білетаў таксама павялічыўся. Адзіны праязны на месяц на чатыры віды транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) каштуе 71,76 рубля (цана да падаражання – 65,84 рубля). Гэта значыць, што цана павялічылася на 5,92 рубля.
Цана праязнога на месяц на адзін від наземнага транспарту складае 54 рублі, а на метро – 56,25 рубля.