Лукашэнка дапусціў вывад расійскіх ракет з ядзернымі боегалоўкамі з Беларусі
- 25.11.2026, 20:47
Дыктатар заявіў, што «магчыма ўсё».
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка у інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point дапусціў магчымасць вываду з Беларусі расійскіх ракет, якія здольныя несці ядзерную боегалоўку, калі гэта будзе спрыяць міру ў Еўропе.
Паводле яго слоў, у перамовах «магчыма ўсё».
«Не выключаю падобныя варыянты. Галоўнае, каб быў мір, а якая зброя, хто будзе куды выводзіць — гэта ўжо, магчыма, галоўная прычына гэтага міру. Я за любое рашэнне», — сказаў ён.
Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што НАТА павінна разглядаць «Арэшнік» у Беларусі як легітымную мэту.