23 снежня 2024, панядзелак, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Актыўны байкот - адзіная магчымая стратэгія

41
Вацлаў Арэшка: Актыўны байкот - адзіная магчымая стратэгія
Вацлаў Арэшка
Фота: БелаПАН

Так званыя «кандыдаты» капаюць сабе палітычную магілу.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org распавёў культуролаг і чалец аргкамітэта для стварэння партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка.

- Ці варта браць удзел у так званых прэзідэнцкіх «выбарах» у Беларусі, улічваючы наяўнасць у краіне палітвязняў і поўнае нежаданне ўладаў прызнаваць гэты факт?

- Я мяркую, што ў сённяшніх варунках адзіная магчымая стратэгія - гэта актыўны байкот з заклікам да насельніцтва ігнараваць гэтыя «выбары». У гэтым плане магчымы таксама варыянт вылучэння адзіным кандыдатам Мікалая Статкевіча - як матывацыя да байкоту. Таму што ўлада не дапусціць яго да ўдзелу ў «выбарах» і прадэманструе такім чынам наяўнасць палітычных рэпрэсій. Але пры кожнай з магчымых тактык, удзел у «выбарах» - гэта, мякка кажучы, неканструктыўны крок. І тыя так званыя «палітыкі», якія шукаюць для сябе магчымасці «паўдзельнічаць» - гэта толькі мінус для іміджу беларускай апазіцыі, гэта наогул разбурэнне рэшткаў даверу.

- Якім чынам можна абыйсці забарону на байкот?

- Тут ёсць шмат варыянтаў. Слова «байкот» можна не ўжываць. Ёсць такія дэфініцыі, як «няўдзел», «ігнараванне» - ёсць шмат варыянтаў, як звяртацца да грамадзян. Зноў жа, калі б апазіцыя арганізавана вылучыла Статкевіча, а яму б адмовілі ва ўдзеле - гэта стварыла б сітуацыю, у якой людзям лёгка было б растлумачыць, чаму не варта ўдзельнічаць у «выбарах».

- А ці ўдасца пераканаць тыя палітычныя групы, якія ўжо вылучаюць сваіх «кандыдатаў»?

- Я думаю, што гэта наўрад ці ўжо магчыма. Гэта людзі, якія проста капаюць сабе палітычную магілу.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках