28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест удзелу ў «выбарах» БХД будзе патрабаваць вызвалення Статкевіча

22
Замест удзелу ў «выбарах» БХД будзе патрабаваць вызвалення Статкевіча

«Беларуская хрысціянская дэмакратыя» не будзе вылучаць свайго кандыдата ў прэзідэнты.

Разам з гэтым, аргкамітэт у стварэнні партыі гатовы да супрацоўніцтва з дэмакратычнымі кандыдатамі з такімі ж пазіцыямі, поглядамі і каштоўнасцямі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, атрыманым рэдакцыяй сайта charter97.org.

"У Беларусі не толькі няма свабодных і справядлівых выбараў. За 20 гадоў улада зрабіла немагчымай працу незалежных прафсаюзаў, знішчаная незалежная судовая сістэма, а асноўным аб'ектам, на які накіраваны прыгнёт улады становіцца не апазіцыя, а беларускі народ. Прыняцце апошніх антынародных законаў яркія прыклады гэтаму. Хрысціянскія дэмакраты павінны стаць абаронцамі беларускага народа, той партыяй, якая абараняе нацыянальная каштоўнасці і адстойвае правы простых беларусаў", - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

"Партыя не ўдзельнічае ў «выбарах». Але мы правядзем кампанію падтрымкі Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў, а таксама масавы збор подпісаў і прэзентацыю праграмнай альтэрнатывы "Урад для народа", - падкрэсліў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Асноўнай кампаніяй 2015 года для БХД стане рэформа сферы аховы здароўя, якая дазволіць больш паспяхова мець стасункі з грамадзянамі.

На 13 июня запланирован съезд БХД.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках