Алесь Бяляцкі прэзентуе кнігу ў Варшаве
- 26.05.2015, 11:03
- 14,029
Кніга праваабаронцы «Халоднае крыло Радзімы» будзе прэзентаваная ў Беларускім доме ў Варшаве 28 траўня.
Кніга была цалкам падрыхтаваная, калі Алесь Бяляцкі быў за кратамі, а выйшла з друку пасля вызвалення праваабаронцы, паведамляе сайт Беларускага дома ў Варшаве.
Кніга «Халоднае крыло Радзімы» сабрала ў сябе аўтабіяграфічныя тэксты і ўспаміны пра падпольную грамадскую дзейнасць аўтара ў савецкі час, а таксама аб культурным супраціве ў 80-я гады, адным з лідараў якога быў Бяляцкі.
Прэзентацыя будзе сімвалічнай акцыяй салідарнасці з палітвязнямі, таму паралельна пройдзе марафон падпісання паштовак беларускім вязням рэжыму «Прыйшлі паштоўку ў Беларусь».
Прэзентацыя кнігі пройдзе 28 траўня а 18:00 па адрасу ul. Wiejska, 13/3 (Беларускі дом у Варшаве).