Абама: РФ займае ўсё больш агрэсіўную пазіцыю што да Украіны
10- 26.05.2015, 21:50
- 4,632
Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў Расею ў нарошчванні яе ваяўнічай пазіцыі на ўсходзе Украіны.
Пра гэта Барак Абама заявіў падчас супольнага з генсакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам брыфінгу па дзвюхстаронняй сустрэчы ў аўторак, паведамляе "Укрінформ".
"Мы мелі магчымасць абмеркаваць сітуацыю ва Украіне, а таксама ўсё больш агрэсіўную пазіцыю, якую прыняла Расея", - сказаў Абама.
Абмяркоўваючы сітуацыю ва Украіне, стораны адзначылі патрэбу выканання дамоўленасці аб спыненні агню, якая пасля падпісання ў лютым сёлета сістэматычна парушаецца.
Столтэнбэрг адзначыў, што гэтае пагадненне ўсё яшчэ можа заставацца "шляхам для дасягнення супакою".
У аўторак генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг пачаў афіцыйны візіт у ЗША з сустрэчы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Баракам Абамам.
У часt сустрэчы лідары абмеркавалі, сярод іншага, пытанне наступстваў для еўрапейскай бяспекі агрэсіі РФ, намаганні NATO ў навучанні сіл бяспекі ў Афганістане, а таксама прагрэс у барацьбы з экстрэмісцкімі арганізацыямі на Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы.
Размова адбылася ў кантэксце падрыхтоўкі да наступнага саміту Паўночнаатлантычнага альянсу, запланаванага на пачатак ліпеня ў сталіцы Польшчы.