«Вконтакте» абмежавалі праслухоўванне музыкі на iPhone
3- 27.05.2015, 10:39
- 9,469
Сацыяльная сетка «Вконтакте» выдаліла магчымасць праслухоўвання музыкі ў фонавым рэжыме ў сваім дадатку для iPhone.
«Apple прымусіла нас гэта зрабіць», - паведаміў Рускай службе «Би-би-си» прэс-сакратар «Вконтакте» Георгій Лабушкін.
Як паведамілі ў «Вконтакте», адключэнне сэрвісу прайгравання музыкі ў фонавым рэжыме было абавязковай умовай Apple для таго, каб абнаўленне прыкладання прайшло мадэрацыю ў App Store.
Увесну мінулага года з крамы App Store на час знік дадатак «Вконтакте» для iPhone і для iPad. Асноўныя прэтэнзіі з боку амерыканскай кампаніі тычыліся наяўнасці ў сацсетцы неліцэнзійнага кантэнту.
Пазней прыкладанне вярнулася ў App Store: гэта адбылося пасля таго, як «Вконтакте» правёў інтэграцыю з музычным сэрвісам Apple - iTunes.